ГА БРСМ

Грамадскае Аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» УРВП "Слонімскай ФМВ"

  

Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей - ГА «БРСМ») - моладзевая грамадская арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь. З'яўляецца самым буйным моладзевым рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем краіны (колькасць членаў - каля 500 000 тысячах чалавек).

Арганізацыя створанай 6 верасьня 2002 года шляхам зліцця грамадскага аб'яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі» і грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз моладзі». З'яўляецца правапераемнікам грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі патрыятычны саюз моладзі», «Беларускі саюз моладзі», Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі - Саюза моладзі Беларусі.

Мэта ГА «БРСМ»: стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

Задачы ГА «БРСМ»:

- садзейнічанне ў распрацоўцы ва ўстаноўленым парадку юрыдычных і сацыяльна-эканамічных гарантый правоў моладзі, якія ўраўноўваюць яе магчымасці з іншымі сацыяльнымі групамі;
- падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, а таксама на стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;
- удзел ва ўстаноўленым парадку ў распрацоўцы моладзевых праграм;
- выхаванне ў членаў ГА «БРСМ» патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.

Прадметам дзейнасці ГА «БРСМ» з'яўляецца рэалізацыя маладзёжных праграм у галіне патрыятычнага і культурнага выхавання, грамадзянскага станаўлення асобы, прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі маладых людзей.

Членам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце, як правіла, ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ». Члены ГА «БРСМ» маюць білет адзінага ўзору.

 

 c5PMvSpO894 1d74a

Старшыня таварыства: Марціновіч Наталля Алегаўна

тэл. 8 (01562) 6 59 14

да сэрца - лого - финальный 1f07d

Дзяржаўнае прадпрыемства "Слонімская фірма"

231799, вул. Брэсцкая, 40,
г. Слонім, Гродзенская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

УНП: 50004110
✉ Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
☏ +375(01562)65915
Яндекс.Метрика
mnsРэгістрацыя МПЗ
02.03.1994 года
Інспекцыя МПЗ па Слонімскім раёне
 
 
456 27a8aРэгістрацыя АДР
24.04.1991 год
Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
Государственное предприятие "Слонимская ФХИ" © 2013-2024